Фота komotoz.ru.

22 студзеня 2018 года на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў Слабадскога лясніцтва на Мядзельшчыне заўважылі незаконны факт здабычы двух ласёў. У забітай самкі мелася два эмбрыёны.

На месца злачынства выехала група Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У ходзе разбіральніцтва затрымалі траіх грамадзян.

Пры правядзенні вобшукаў у іх дома знайшлі мяса самкі лася і лася-сягалетка. Па дадзеным факце 22 студзеня 2018 года ўзбудзілі крымінальную справу.

26 снежня 2019 года Мінскі абласны суд у дачыненні да фігурантаў прыняў рашэнне па справе. Адзін з фігурантаў атрымаў штраф 3825 рублёў. Два іншыя – па 5100 рублёў кожнаму, а таксама – пазбаўленне волі. Аднаму – на два гады, другому – на тры.

Акрамя таго, вінаватым неабходна пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю на суму 30 600 рублёў.

Калі Вам стала вядома пра факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць паведамляць пра гэта на «тэлефон даверу» +375 (17) 390-00-00 альбо па тэлефоне +375 (17) 975-07-40. Уся атрыманую інфармацыю правераць.

• Текст доступен на языке: Русский