У кастрычніку мінулага года на сайце «РГ» быў размешчаны здымак, дасланы нашым чытачом.

На ім аўтар зафіксаваў прывязанае да вяровачак мыла ў адной з прыбіральняў прадпрыемства. Загаловак да публікацыі быў «Каб не скралі. У прыбіральні на маладзечанскім заводзе мыла прывязалі на вяроўку».

Завод палічыў, што публікацыя наносіць шкоду дзелавой рэпутацыі прадпрыемства, і падаў іск да выдання ў Эканамічны суд Мінскай вобласці.

У іску ісцец патрабаваў ад адказчыка абвергнуць апублікаваную інфармацыю, абавязаць рэдакцыю падаць інфармацыю аб асобе, якая дала звесткі выданню, для прыцягнення яе да адказнасці, спагнаць з адказчыка дзяржпошліну.

Першае, папярэдняе, судовае пасяджэнне адбылося ў канцы мінулага года. Другое прайшло 16 студзеня.

У сераду бакі дасягнулі міравога пагаднення, дзе ісцец адмовіўся ад сваіх патрабаванняў у поўным аб’ёме. Завод таксама абавязваецца вярнуць выданню палавіну выдаткаў на аплату паслуг адваката.

Каб не скралі. У прыбіральні на маладзечанскім заводзе мыла прывязалі на вяроўку

«Гэта правакацыя!». Дырэктар завода ў Маладзечне каментуе фотаздымак мыла на вяроўцы

«Гэта падрыў дзелавой рэпутацыі». Завод судзіцца з «Рэгіянальнай газетай» праз фота мыла

Юрыст Сяргей Зікрацкі: Чаму справа «пра мыла на вяроўцы» – гэта перамога беларускай журналістыкі

• Текст доступен на языке: Русский