Фота bestbelarus.by.

У рамках штогадовага спаборніцтва на званне «Лепшы ляснічы года» па выніках 2019 года па Гарадзенскай ДВЛГА прызнаны ляснічы I класа Астравецкага лясніцтва з 23-х гадовым стажам Аляксандр Міхайлавіч Гайс. Аб гэтым паведамляе Астравецкі райваканкам.

Цяпер яго кандыдатура абмяркоўваецца ў Мінлясгасе Рэспублікі Беларусь у якасці аднаго з прэтэндэнтаў на гэтае званне.