«Комплексны прыёмны пункт раённага камбіната бытавога абслугоўвання ў Солах будзе зачынены, але на выгодзе жыхароў аграгарадка гэта не адаб’ецца, – паабяцала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчабярака.

Заказы ад насельніцтва на пашыў і рамонт адзення і абутку, хімчыстку і іншыя паслугі будуць па-ранейшаму прымаць.

Застаецца адкрытым пытанне аказання паслуг цырульні. Калі не знойдуць спецыяліста на месцы, цырульнік, хутчэй за ўсё, будзе прыязджаць са Смаргоні, але і гэтая патрэба вяскоўцаў будзе задаволеная.