Ілюстрацыя ru.gauzeroll.com.

У Міністэрстве аховы здароўя пацвердзілі факт шпіталізацыі пацыенткі, што вярнулася з Кітая.

Яна скардзілася на болі ў цягліцах, павышэнне тэмпературы і кашаль. Каронавіруса ў яе не знайшлі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Як паведамлялася, 31 снежня ўлады Кітая інфармавалі Сусветную арганізацыю аховы здароўя пра ўспышку невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухань. 7 студзеня кітайскія медыкі ўстанавілі ўзбуджальніка хваробы – каронавірус 2019-nCoV. Лабараторнаму тэставанню падверглі ўсе выпадкі захворвання з падазрэннем на новую пнеўманію. У краіне прымаюць меры для ўдасканалення тэхналогій, якія дапамогуць больш аператыўна выяўляць новыя выпадкі заражэння.

Па апошніх звестках, колькасць заражаных пнеўманіяй, выкліканай каронавірусам новага тыпу, у Кітаі ўзрасла да 571. Выпадкі пацверджаны ў 25 правінцыях, аўтаномных раёнах і гарадах цэнтральнага падпарадкавання Кітая. У краіне было зарэгістравана 17 выпадкаў смерці ад пнеўманіі, усе яны адбыліся ў правінцыі Хубэй. Акрамя таго, выпадкі заражэння выяўлены ў ЗША, Японіі, Рэспубліцы Карэя, Тайландзе.

На фоне сітуацыі з распаўсюдам каронавіруса ў аэрапортах Беларусі ўзмоцнены санітарна-каранцінны кантроль пасажыраў.

Каронавірусы – сямейства з больш чым 30 вірусаў, якія ўпершыню знайшлі ў 1965 годзе. На каронавірусы хварэюць людзі, хатнія жывёлы, свінні, буйная рагатая жывёла, птушкі.

У мінскай «інфекцыёнцы» знаходзіцца дзяўчына з падазрэннем на каронавірус. Міністэрства аховы здароўя рыхтуе каментар

Што адбываецца ў кітайскім Ухані, дзе знайшлі новы вірус

З новым каронавірусам. Што такое 2019-nCoV і чаго ад яго чакаць

• Текст доступен на языке: Русский