Супрацоўнікі службы бяспекі правяраюць тэмпературу пасажыраў на прыстані на рацэ Янцзы ў Кітаі пасля ўспышкі каронавіруса. Photograph: Stringer/Getty Images.

Паліцы ў супермаркетах пустыя, а маскі на твары ўжо распрадалі, –  так жыхары горада, які знаходзіцца ў цэнтры смяротнага віруса, збіраюць запасы і вяртаюцца ў свае сховішчы.

Паніка пачала распаўсюджвацца ва Ухані, калі цэнтральны кітайскі горад заблакавалі, каб ізаляваць смяротны вірус, які ўпершыню зафіксавалі там.

У чацвер, 23 студзеня, кітайскія ўлады забаранілі ўсе транспартныя сувязі з горадам, у якім жыве каля 11 мільёнаў чалавек. Не працуюць аўтобусы, метро, ​​паромы, аэрапорт і чыгуначныя станцыі.

Паліцы ў супермаркетах пустыя, а на мясцовых рынках не было прадуктаў, паколькі жыхары скупалі запасы і зачыняліся ў сябе дома. Аўтазаправачныя станцыі перагружаныя, бо кіроўцы запасаліся палівам. Яшчэ папаўзлі чуткі пра тое, што і яно скончыліся. Мясцовыя жыхары кажуць, што ў аптэках больш няма масак для твару.

На вуліцах мала пешаходаў, а людзі адмовіліся адзначаць традыцыйны кітайскі Новы год. На чыгуначных станцыях патрулююць спецыяльныя паліцэйскія атрады.

– Я прачнуўся і пабачыў навіны, мне падалося, што губляю розум. Цяпер ужо трохі позна. Меры ўрада недастатковыя, – сказаў 26-гадовы настаўнік пачатковых класаў Сяо, які папрасіў не называць яе поўнае імя.

Некаторыя жыхары размяшчаюць у сацыяльных сетках здымкі сваіх запасаў:

– Больш не выйду на вуліцу… таму і не захварэю, – напісаў адзін карыстальнік у кітайскай сацсеткі Weibo. – Спадзяюся, Ухань атрымае дапамогу хутка.

Іншыя казалі, што ліфты ў іх кватэрных комплексах дэзінфікуюцца, і што большасць іх сяброў і сваякоў у горадзе таксама плануюць застацца.

Каронавірусам заразіліся не менш 571 чалавека. Гэты вірус з таго ж сямейства вірусаў, што і САРС. У цяперашні час каронавірус дасягнуў амаль усіх правінцый краіны, а таксама ЗША, Тайваня, Карэі, Тайланда і Ганконга. У чацвер кітайскія ўлады заявілі, што 95 пацыентаў знаходзяцца ў крытычным стане.

На сённяшні дзень з моманту выяўлення віруса ў канцы снежня загінула 17 чалавек, усе яны ў правінцыі Хубэй, сталіцай якой з’яўляецца Ухань. Многія выпадкі смерці адбыліся ў Ухані. Крыніцай віруса з’яўляецца рынак морапрадуктаў, дзе прадаюць дзікіх жывёл. Навукоўцы мяркуюць, што ён, верагодна, скокнуў ад жывёлы да чалавека і цяпер перадаецца ад аднаго чалавека да іншага і можа мутаваць далей.

У чацвер некаторыя жыхары паспяшаліся пакінуць Ухань, перш чым фактычны каранцін ўступіў у сілу ў 10 гадзін раніцы. Мясцовыя ўлады, абвясціўшы надзвычайную меру ў чацвер каля 2 гадзін ночы, заявілі, што грамадзян апавясцяць, калі здымуць гэта абмежаванне.

Неспакой пагаршаецца паведамленнямі аб тым, што хворым пацыентам не даюць месца ў бальніцах.

– Заражаныя людзі могуць быць побач з вамі, і вы не пазнаеце. Вось што страшней, – сказаў Сяо, які не пакідае дом з 19 студзеня.

У чацвер Уханьскі цэнтр прафілактыкі і барацьбы з хваробамі апублікаваў заяву, у якой прасіў жыхароў не панікаваць і не назапашваць запасы ежы.

– Цяпер запасаў харчавання і медыкаментаў ва Ухані дастаткова, – гаворыцца ў паведамленні.

Улады робяць спробы рэгулярна інфармаваць грамадзян аб сітуацыі, а дзяржаўныя СМІ спрабуюць паказаць каранцін як бітву, якую вядуць жыхары Ухань на карысць краіны. Дзяржаўная газета People’s Daily апублікавала на Weibo: «Ухань, давайце разам выйграем гэтую вайну па прафілактыцы хвароб!»

Але жыхары асцерагаюцца інфармацыі, прадстаўленай іх урадам, якое ў апошнія тыдні неаднаразова заяўляла, што вірус не сур’ёзны і ўсё яшчэ «падкантрольным».

– Я трохі запанікаваў, таму што да таго, як урад заявіў, што гэта несур’ёзна, ніхто не думаў, што гэта нешта сур’ёзнае, – сказаў 26-гадовы дзяржаўны служачы Ван Ян, які распавядаў пра выхад на вуліцы вялікай колькасці людзей напярэдадні Новага года, нягледзячы на ​​тое, што вірус ужо быў выяўлены.

– Гэтай раніцай Ухань раптам закрылі. Я думаю, што папярэджанняў урада было недастаткова.

Іншыя крытыкавалі мясцовыя ўлады, якія правялі кітайскі навагодні банкет з 40 тысячамі людзей за некалькі дзён да таго, як улады абвясцілі, што вірус можа перадавацца паміж людзьмі.

– Прайшоў месяц з таго часу, як было выявілі першы выпадак, і толькі цяпер яны думаюць пра закрыццё горада? Такое рэагаванне ва Ухані крыху павольнае, праўда???, – напісаў адзін з карыстальнікаў Weibo.

Калі ў Інтэрнэце сталі распаўсюджвацца паведамленні аб тым, што ва Ухані выраслі цэны на прадукты харчавання, карыстальнікі Інтэрнэту заклікалі ўрад ўмяшацца. Адзін з іх сказаў:

– Урад павінен вырашыць гэтую праблему. Калі рэчы стануць занадта дарагімі, людзі будуць панікаваць, а калі людзі адчуваюць сябе небяспечна, адбываюцца жудасныя рэчы. Цяпер людзі змагаюцца за забеспячэнне, і хутка яны будуць проста змагацца.