Фота news.21.by.

Валожынскі музей набыў паплечны бюст Фердынанда Рушчыца. Аб гэтым паведамляе Валожынскі раённы выканаўчы камітэт.

З нагоды 150-годдзя са дня нараджэння жывапісца, тэатральнага мастака і педагога – Фердынанда Рушчыца – Валожынскі краязнаўчы музей набыў паплечны бюст, створаны ў яго гонар.

Рушчыца нарадзіўся ў 1870 годзе ў Багданаве, Валожынскі раён.

У творчасці Рущчыц атрымаў у спадчыну традыцыі беларускага, рускага, польскага, францускага мастацтваў, працаваў таксама ў графіцы.

Аўтарам работы стаў Калясінскі Валеры Францавіч – скульптар і мастацтвазнаўца, член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”. Матэрыял для бюста – бронза таніраваная, пакратая воскам. Грошы для набыцця бюста вадаткаваны з рэспубліканскага бюджэту.