Міліцыя шукае без вестак зніклую школьніцу са Смаргоні Гродзенскай вобласці. Інфармацыю пра гэта размясціла ў сваім Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чемоданова, паведамляе БЕЛТА.

Міліцыя шукае 15-гадовую Сняжану Шукеловіч. Дзяўчынка са шматдзетнай сям’і.

– Учора, 23 студзеня, каля 8.00 яна выйшла з дому ў школу, але так і не дайшла да яе. Месцазнаходжанне падлетка невядомае, – праінфармавала Вольга Чамаданава.

На выгляд дзяўчынцы 15 гадоў, рост 165 см, сярэдняй паўнаты, твар авальны, нос увагнуты, валасы светла-русыя. Была апранутая ў цёмна-зялёную дэмісезонную куртку, чорную байку, сінія джынсы, белыя красоўкі, пры сабе мела карычневы заплечнік. Раней неаднаразова сыходзіла здому.

Аб месцазнаходжанні непаўналетняй можна паведаміць па тэлефонах 8 (029) 281-69-69, 8 (029) 786-67-42 або 102.

• Текст доступен на языке: Русский