15 студзеня ў Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж прыехалі госці з Гродзеншчыны. Прадстаўнікі сельскагаспадарчага прадпрыемства «Лукі-Агра», што ў Карэліцкім раёне, сустрэліся з навучэнцамі заатэхнічнага і ветэрынарнага аддзяленняў і выкладчыкамі ўстановы.
Дырэктар прадпрыемства Мікалай Гавіна і намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Аляксандр Капіца расказалі пра «Лукі-Агра». Сёння ў гаспадарцы больш за 1200 кароў. Ёсць тры малочнатаварныя фермы. Пабудавалі два новыя цялятнікі для часовага ўтрымання цялят у індывідуальных дамках. Такое ўтрыманне маладняку, па словах спецыялістаў, набліжанае да натуральных умоў.
Таксама будучыя выпускнікі даведаліся пра ўмовы працы на прадпрыемстве, пра заробкі і ўмовы пражывання.
• Текст доступен на языке: Русский