Віктар Марціновіч.

«Белкніга» апублікавала на сайце топ-10 самых прадаваных кніг ў 2019 годзе. У топе ёсць кніга пісьменніка – ураджэнца Ашмянаў.

Гэта твор Віктара Марціновіча «Мова». Яна на восьмым месцы. Апярэджвае «Майстра і Маргарыту» Міхаіла Булгакава і кнігу «Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для школьнікаў».

Кніга «Мова» – гэта сапраўдная беларуская антыўтопія, што нечым нагадвае «О, дзівосны новы свет» Хакслі і «451 градус па Фарынгейту» Брэдберы.

Першы тыраж у тысячу экзэмпляраў разышоўся за два тыдні.

• Текст доступен на языке: Русский