Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае непахіснасць суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, піша БелТА.

Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву РУП “Завод газетнай паперы” ў Шклове

– У нас ёсць свая краіна. Мы суверенныя і незалежныя. Мы сваімі мазгамі і рукамі, што змаглі, зарабілі, будуем сваю краіну. І мы не можам быць часткай якой-небудзь краіны. Я не магу вам здрадзіць і растварыць Беларусь, хай нават у нашай брацкай Расіі”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

– У перамовах з прэзідэнтам (Расіі. – Заўв. БЕЛТА) я выразна і адназначна паўтара-два гады таму назад сказаў: гэтага ў Беларусі не можа зрабіць ніхто. Нават калі я на гэта пайду, то беларусы мяне з’ядуць на працягу аднаго года пасля прыняцця такога рашэння”, – адзначыў беларускі Лукашэнка. – Я не хачу быць апошнім прэзідэнтам Беларусі. Ганарова быць першым, але апошнім быць не хачу. Я хачу, каб нашы дзеці жылі на гэтым кавалку зямлі ў міры, згодзе. У абдымку з рускім чалавекам, расейцамі. Яны нам не чужыя. Расіяне – гэта нашы людзі. Ад іх, праўда, мала што залежыць цяпер, – заўважыў кіраўнік дзяржавы.

 

 

 

• Текст доступен на языке: Русский