Лістападаўская аварыя з маршруткай.

26 лістапада каля Краснага здарылася аварыя. Маршрутка сутыкнулася з Рэно – лоб у лоб. Сутыкненне здарылася каля дзесяці гадзін на трасе Р28 Мінск-Маладзечна-Нарач. Пацяпела восем чалавек. 

Учора стала вядома пра вынікі праверкі здарэння спецыялістамі Транспартнай інспекцыі.

Транспартная інспекцыя праводзіла праверку здарэння па даручэнні Следчага камітэта. Аказалася, што кіроўца маршруткі не меў медыцынскай даведкі. Кантроль тэхнічнага стану аўтамабіля і перадрэйсавае медабследаванне перад выездам на лінію не праводзілі.

Не праводзілася і стажыроўка кіроўцы з яго допускам да самастойнай працы.

Акрамя таго, не было інструктажоў па бяспецы дарожнага руху, а кваліфікацыя асобы, адказнай за арганізацыю перавозак, не адпавядае заканадаўству.

Індывідуальнага прадпрымальніка (перавозчыка) прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Транспартная інспекцыя выдала перавозчыку прадпісанне, каю выправіць недахопы, і вызначыла тэрміны выканання.

• Текст доступен на языке: Русский