Фота pixabay.com.

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае пра  адміністрацыйную адказнасць не толькі за рыбную лоўлю сеткамі, але і за іх захоўванне па месцы жыхарства.

Далёка не ўсім вядома, што нават старыя і некранутыя сеткі, якія вісяць на гарышчы, могуць стаць прычынай для разгляду. Аднак па ранейшаму добраахвотна здаць забароненыя сетные прылады лоўлі рыбы можна, звярнуўшыся ў Маладзечанскую інспекцыю альбо любое тэрытарыяльнае падраздзяленне нашай службы. Кожнага, хто прынёс сеткі, вызваляць ад адказнасці за іх незаконнае захоўванне.

Грамадзяне па-ранейшаму ловяць рыбу з выкарыстаннем забароненых прылад. Так за 2019 год супрацоўнікі Маладзечанскай інспекцыі знайшлі і канфіскавалі 136 рыбалоўных сетак працягласцю каля 5300 метраў, адну электралавільную прыладу і 38 іншых самаробных прылад лоўлі.

Пакаранне за незаконны выраб, набыццё, захоўванне i збыт сетак па арт. 15.36 КаАП Рэспублікі Беларусь – штраф ад 135 да 1 350 рублёў.

• Текст доступен на языке: Русский