25-26 студзеня ў Санкт-Пецярбургу праходзіць першы тур новага сезону Адзінай Лігі Еўропы 3х3.
У турніры прымае ўдзел каманда «Астравец», якая сёлета заняла першае месца ў нацыянальнай лізе Беларусі.
25 студзеня баскетбалісты з «Астраўца» прайгралі два матча. У першай сустрэчы яны саступілі камандзе з Нідэрландаў (22:6). А ў другой гульне не змаглі перамагчы прадстаўнікоў сербскага калектыва (21:10).
Такім чынам, «Астравец» не выйшаў у першым туры ў чвэрцьфінал і завяршыў выступленне на гэтым этапе.