Фота vk.com/fcmolodechno.

Маладзечанскія футбалісты правялі першы спарынг перад пачаткам сезона ў Першай лізе.

Спарынг-партнёрам стаў клуб з вышэйшай лізі «Тарпеда-БЕЛАЗ».

У першым тайме маладзечанцам забілі два галы, а вось у другім тайме зялена-белыя прапусцілі шэсць мячоў. У другім тайме гулялі футбалісты, якія праходзяць прагляд.

Галоўны трэнер сапернікаў Юры Пунтус пасля таварыскага матчу падзяліўся каментаром:

– Я ведаю, што трэніруецеся ўжо тыдзень. Каманда фармуецца. Гэта вялікі лік, мы былі мацнейшыя. Але лік вялікі толькі з-за другога тайма. Хлопцы, якія гулялі за «Маладзечна» у другім тайме, трохі саступалі нашым і яны слабей асноўных футбалістаў вашай каманды.