На конкурсе ў Барысаве.

– Цяпер я на конкурсе. Рыхтуюся да выхаду ў вячэрняй сукенцы. Першы выхад быў у кактэльных сукенках, пасля – купальнікі, пасля зноў пераапраналіся. А журы абірала 25 фіналістак, – так коратка паміж выхадамі і пераапрананнямі апісала віляйчанка Ксенія Камінская свой удзел у абласным конкурсе прыгажосці ў Барысаве.

Нагадаем, што ў снежні мінулага года Ксенія перамагла ў адборачным туры конкурсу ў Вілейцы. Таму і прадстаўляла горад на абласных спаборніцтвах у Барысаве 24 студзеня. Тут Ксенія атрымала дыплом фіналісткі.

– Было 75 удзельніц, – кажа Ксюша. – Усе дзяўчаты – вельмі прыгожыя. Ёсць прадстаўніцы мадэльных школ. Шмат дастойных на перамогу. У зале атмасферна – яркае святло, шмат гледачоў, вядомых людзей, фатографаў, цудоўныя мастацкія нумары. Адчуванне такое – нібы я ў тэлевізары. Дзякуй роднаму гораду, што даў магчымасць прадставіць яго на абласным конкурсе, убачыць усю гэтую прыгажосць.

Ксенія дзякуе ўсім, хто яе падтрымліваў. А асаблівая яе падзяка бацькам – за выхаванне, любоў і веру ў дачку.

 

• Текст доступен на языке: Русский