Фота teleskop-by.org.

Днямі віляйчанка паведаміла ў міліцыю, што яе 11-гадовы сын забыўся кашалёк у магазіне.

Па словах жанчыны, сын зайшоў у магазін пасля школы. Заплечнік і пакет пакінуў у камеры захоўвання. Калі ўжо з пакупкай выйшаў з гандлёвай залы, стаў даставаць з камеры свае рэчы. А кашалёк паклаў побач.

Дома заўважыў, што няма кашалька. Вярнуўся ў магазін, але на ранейшым месцы кашалька не было. Камера відэаназірання дапамагла міліцыянерам знайсці падазраванага. Ім аказаўся 30-гадовы мясцовы жыхар, паведамілі ў Вілейскім РАУС.