На Апошнім званку ў Вілейскай школе №3. Фота Аксаны Ярашонак.

Пра такую магчымасць расказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка на АНТ.

Выпускныя экзамены і цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі могуць аб’яднаць. Адпаведная праграму ўжо распрацавалі. Цяпер гэтую праграму абмеркоўвюць навучэнцы і выкладчыкі. У выпадку ўхвалы на пераход спатрэбіцца два-тры гады. Сёлета істотных зменаў не будзе.

– Гэтае пытанне многіх цікавіць, таму што тут яшчэ ёсць пэўны схаваны патэнцыял разгрузкі нашых школьнікаў. Сёння школьныя экзамены праходзяць у адной форме, а ўступная кампанія ў ВНУ праходзіць у форме цэнтралiзаванага тэсцiравання, – адзначыў Карпенка. – ЦТ вырашыла шэраг важных задач, як, напрыклад, сыход ад карупцыйнага складніка, але разам з тым не заўсёды за тэстам мы бачым асобу. Сёння мы разглядаем пытанне, каб, можа, перайсці на сістэму ўнутраных экзаменаў, гутарак.

• Текст доступен на языке: Русский