Фота vk.com/hcdinamomolodechno.

28 студзеня маладзечанскія хакеісты згуляюць у Салігорску супраць «Шахцёра».

У двух апошніх матчах, якія маладзечанцы правялі дома, розніца ў шайбах склала 1:9. 23 студзеня хакеісты «Дынама» згулялі з Салігорскам з лікам 1:7.

Галоўны трэнер маладзечанскай каманды Дзмітры Краўчанка папрасіў прабачэння ў заўзятараў за гульню і падзякаваў тым, хто застаўся падтрымліваць да канца.

– Мы найгралі яшчэ на гол, максімум на два, але не больш. Што адбылося ў першым перыядзе, будзем разбірацца, глядзець відэа. З раніцы ў камандзе была добрая атмасфера, зараджанасць на гульню, вельмі сур’ёзна рыхтаваліся да яе. Можа перагарэлі, але сёння, у першым перыядзе, сапернік быў мацней ва ўсіх кампанентах, – распавядаў трэнер.

А 25 студзеня «Дынама-Маладзечна» прайграла «Гомелю» 0:2.

Краўчанка пасля гульні сказаў, што маладзечанская каманда стварала моманты, якія трэба было рэалізоўваць, але, не ў час і няправільна прынятыя рашэнні не дазволілі гэта зрабіць. Таксама ён падзяліўся прэтэнзіямі да нападаючых:

– Мала таго, што яны не забіваюць, ствараючы масу момантаў, дык яшчэ і ў абароне не дапрацоўваюць, не блакуюць кідкі, у выніку чаго шайба даходзіць да брамы.

Фота vk.com/hcdinamomolodechno.

26 студзеня хакеісты пад кіраўніцтвам Краўчанкі спецыяльна правялі дадатковую трэніроўку.