Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу аб дамоўных матчах

Генеральная пракуратура накіравала ў Мінскі гарадскі суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу аб арганізацыі дамоўных матчаў. Аб гэтым паведамляе аддзел інфармацыі Генпракуратуры.

У якасці абвінавачаных па крымінальнай справе прыцягнутыя 20 асобаў, якім інкрымінавана здзяйсненне з лютага 2017 года па студзень 2019 года супрацьпраўных дзеянняў у розных спалучэннях альбо толькі адзін склад злачынства.