Фота webplus.info.

24 студзеня ў Маладзечанскім дзяржаўным каледжы адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus – 2020» па прафесійнай кампетэнцыі «кандытарскае майстэрства».

На працягу пяці з паловай гадзін удзельнікі выконвалі заданні двух модуляў: гатавалі святочны торт «75-годдзе Вялікай Перамогі» і шакаладныя цукеркі з аналагічнай назвай, паведамляюць у Галоўным упраўленні Мінаблвыканкама.

Ацэньвалі работы эксперты з Магілёва, Барысава, Маладзечна. Нягледзячы на ​​складанасць модуляў, удзельнікі спаборніцтваў паспяхова справіліся з заданнямі. Месцы размеркаваліся наступным чынам:

Ганна Набагез, навучэнка УА «Маладзечанскі дзяржаўны каледж» – 1 месца;

Аляксандар Буяльскі, навучэнец УА «Барысаўскі дзяржаўны каледж» – 2 месца.