Фота biznet.ru.

У Маладзечне стала менш на адну краму. Гандлёвы пункт на вуліцы Святаянскай усё ж зачынілі. Пра гэта мясцовы жыхар Леанід Федосеевіч распавёў 25 студзеня ў час прамой лініі намесніку старшыні Мінскага аблвыканкама Івану Маркевічу, піша mlyn.by.

Мясцовыя жыхары былі супраць закрыцця крамы. Прыкладна месяц таму яны звярталіся са сваімі перасцярогамі на прамую лінію Мінаблвыканкама. Тады гандлёвая кропка яшчэ працавала, але чуткі пра яе закрыцці хвалявалі жыхароў мікрараёна. Цяпер жа можна канстатаваць факт: крамы на ранейшым месцы няма. Здарылася гэта праз некалькі дзён пасля Новага года.

– Цяпер атаварвацца прыходзіцца ў іншых крамах. Да іх дабірацца досыць далёка. Калі няма сваёй машыны – гэта нязручна. Больш за тое, асартымент у тых гандлёвых кропках нашмат горш, чым быў у нашай краме, – растлумачыў Леанід Федасеевіч.

Акрамя таго, мужчына папрасіў дапамагчы ў падсыпцы дарогі да суседняга жылога масіва, а таксама ўсталяваць уздоўж яе некалькі асвятляльных мачтаў.

• Текст доступен на языке: Русский