Фота state.com.

Сёння ў Каліфорніі разбіўся верталёт, усе 9 чалавек на борце загінулі. Сярод загінулых – Кобе Брайант і яго дачка Джыана.

Агенства TMZ, а ўслед за ім і іншыя амерыканскія медыі паведамілі пра тое, што Кобе Брайант загінуў у авіякатастрофе. Сваякі легенды НБА пацвердзілі трагічную навіну.

Кобе Брайант – адзін з самых тытулаваных спартсменаў у гісторыі. Пяціразовы чэмпіён і MVP НБА-2008 дэбютаваў за «Лэйкерс» у 1996 годзе і правёў за клуб усе 20 сезонаў сваёй прафесійнай кар’еры.

Кобе і Джыджы разам трэніраваліся.

Кобе і Джыджы разам з яшчэ адной дзяўчынкай і яе бацькам ляцелі на гульню. Брайант трэніраваў школьную каманду Джыаны і рыхтаваў з яе будучую баскетбалістку. У дачкі Брайанта ўжо было неафіцыйнае запрашэнне ад універсітэта Канэктыкута, наймацнейшай жаночай праграмы NCAA.