Ілюстрацыйнае фота glavny.tv.

Пра гэта карэспандэнту расказаў інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Аляксандр Казакевіч.

Пра пажар выратавальнікам паведамілі жыхары вёскі Сцебяракі 26 студзеня каля 08.40. Сказалі, што ў іх вёсцы гарыць дом. У ім можа быць гаспадар.

– Калі прыехала першае падраздзяленне, дом гарэў адкрытым полымем. Найбольш інтэнсіўнае гарэнне было ўнутры. Агонь ужо знішчыў дах, – расказаў Аляксандр Казакевіч.

Па яго словах, калі выратавальнікі пралівалі і разбіралі канструкцыі дома, знайшлі абгарэлы труп мужчыны. Верагодна, гэта быў 52-гадовы гаспадар. Мужчына ляжаў на ложку, певернуты набок. Жыў адзін.

Дом для далейшага пражывання не прыдатны. Прычыну пажару ўстановяць следчыя.

• Текст доступен на языке: Русский