Аляксандр Ільясевіч. Фота з сайта Мінаблвыканкама.

Ва ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама новы кіраўнік. На пасаду начальніка прызначаны Аляксандр Ільясевіч.

Прадстаўляючы кіраўніка, старшыня аблвыканкама Аляксандр Турчын адзначыў, што Ільясевіч валодае ўсімі тымі якасцямі і кампетэнцыі, якія неабходныя да галоўнага ідэолага вобласці.

Аляксандр Ільясевіч працоўны шлях пачаў у сваім родным Мядзельскім раёне, паведамляе сайт Мінаблвыканкама. З 2003 па 2004 гады ён працаваў ва ўпраўленні па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама, пасля – у БРСМ. Ад 2007 года быў галоўным спецыялістам, а пазней начальнікам аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінскага аблвыканкама.

Ад 2010 па 2018 год на розных пасадах працаваў у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Некалькі гадоў узначальваў галоўнае ідэалагічнае ўпраўленне Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Да цяперашняга часу быў намеснікам начальніка ўпраўлення транспарту, інфарматызацыі і сувязі – загадчыкам аддзела інфарматызацыі і сувязі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

 

• Текст доступен на языке: Русский