Фота 101.livejournal.com.

У Маладзечне супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх даведаліся аб продажы алкаголю 16-гадоваму падлетку.

Спіртное хлопец набыў у адным з магазінаў горада. 27-гадовая касір, не пераканаўшыся, што пакупніку споўнілася 18, прадала падлетку піва і дзве бутэлькі высокаградусной настойкі.

Момант пакупкі алкаголю трапіў на камеры відэаназірання. У дачыненні да прадаўца склалі пратакол па ч. 6 арт. 12.17 КаАП Рэспублікі Беларусь. Жанчыне пагражае штраф да 50 базавых велічынь.