Фота ostrovets.by.

На хутары Камарышкі расце самае высокае дрэва Беларусі, паведамляе ostrovets.by.

Ім стаў дуб. Вышыню дрэва вызначылі ў 34 метры.

Конкурс праходзіў пры падтрымцы пасольства Швецыі, а праводзіла яго кампанія «Хускварна». Былі вызначаны тры намінацыі: «Самае высокае дрэва», «Самае тоўстае дрэва» і «Самае незвычайнае дрэва».

Самым незвычайным дрэвам прызнаны цар-дуб, што расце ў Лепельскім раёне. У намінацыі «Самае тоўстае дрэва» перамог Янаў ясень з абхопам больш за 8 метраў.