У Смаргонскім раёне падлеткі разграмілі 6 платоў. Растлумачыць прычыну не змаглі

Інцыдэнт адбыўся ў адной з вёсак Смаргонскага раёна. Група падлеткаў адпачывала ў мясцовым парку. І не абышлося без спіртнога.

Пазней, калі яны вярталіся дадому, вырашылі праверыць на трываласць платы.

– Юнакі ламалі драўляныя платы рукамі і нагамі да таго моманту, пакуль не скончылася вуліца. Пашкодзілі платы шасці дамоў, – паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

З раніцы адзін з пацярпелых звярнуўся ў міліцыю. Хуліганаў затрымалі «па гарачых слядах».

Растлумачыць прычыну сваіх дзеянняў маладыя людзі не змаглі.