Фота ostrovets.by.

Юныя баксёры Астравеччыны пачалі 2020 год з удалага выступлення на першынстве Гродзенскай вобласці.

Спаборніцтва праводзілася сярод удзельнікаў 2002-2003, 2004-2005 і 2006-2007 гадоў нараджэння.

У старэйшай узроставай катэгорыі стаў пераможцам Алег Сільвановіч. Артур Цехановіч і Максім Каспяровіч заваявалі сярэбраныя медалі.

Сярод удзельнікаў 2004-2005 гадоў нараджэння найлепш выступіў Кірыл Саўко, які заняў першае месца. Ян Багдановіч і Артур Даўляш сталі сярэбранымі прызёрамі, а Уладзіслаў Анімуцкі – бронзавым.

Найбольш багатай на пераможцаў была малодшая ўзроставая група. Залатыя медалі заваявалі Аляксандр Ёдзік, Арсень Мялешка, Кірыл Рагавенка, Сямён Сямашка і Цімур Сянкевіч. У ліку бронзавых прызёраў – Максім Лянкевіч і Ілля Чункевіч.