Фота з архіва "РГ".

Адпаведная петыцыя з’явілася на сайце petitions.by 26 снежня. На сёння пад ёй 31 подпіс. Падпісвацца можна яшчэ амаль тыдзень.

Аўтары петыцыі пішуць, што ад сярэдзіны снежня 2019 года да цяперашняга часу на рэгулярныя гарадскія маршруты ў будныя дні перасталі выходзіць на лінію па адным аўтобусе №7 і №11. Карэкціроўку раскладу на прыпынках не рабілі. Паведамленняў пра змены нідзе не было. На працягу апошніх паўтара гадоў жыхары і госці горада Маладзечна адчуваюць нязручнасці з грамадскім транспартам. Але рэальных зменаў да лепшага няма, хоць Мінаблаўтатранс і выдзеліў за 2018-19 года філіялу дзевяць новых гарадскіх аўтобусаў МАЗ 103.

На падставе вышэйпададзенага аўтары просяць прывесці ў адпаведнасць рух гарадскіх аўтобусаў па маршрутах 7 і 11 згодна з раскладам, размешчаным на сайце аўтапарка №4 і таблічках на прыпынках горада, а пры немагчымасці – у самыя кароткія тэрміны правесці карэкціроўку і аптымізацыю раскладу руху аўтобусаў №7 і №11.

 

• Текст доступен на языке: Русский