Фота iz.ru.

Штогадовы рэйтынг ведаў англійскай мовы English Proficiency Index, у якім прадстаўлены 100 краін свету, па выніках 2019 года паставіў Беларусь на 47 месца са 100.

Па гэтым параметры Беларусь абышла Расію (48) і Украіну (49), аднак значна саступіла Польшчы (11), Літве (21) і Латвіі (22).

Лідэрам па выніках мінулага года прызнаны Нідэрланды, якія зрушылі ранейшага лідэра – Швецыю. Таксама ў топ-3 трапіла Нарвегія.

47-я пазіцыя Беларусі адпавядае, згодна з метадалогіі экспертаў, ацэнцы “нізкі ўзровень”. У гэтую ж катэгорыю ўвайшлі яшчэ 22 краіны.

Асобна ацэньвалася веданне англійскай жыхарамі сталіц вывучаемых экспертамі краін. Мінск увайшоў у лік гарадоў з “умераным валоданнем”.

Згодна з ацэнкай экспертаў, у дастатковай меры мовай міжнародных адносін валодае 53,58% жыхароў беларускай сталіцы. Гэта больш, чым у Кіеве, але крыху менш, чым у Маскве.