Фота shliah.by.

27 студзеня футбалісты «Смаргоні» правялі першую трэніроўку ў гэтым годзе.

Трэніроўка прайшла на футбольным полі ДЮСШ па футболе ў мікрараёне Заходні. Працэс ўзначаліў галоўны трэнер каманды Вячаслаў Герашчанка.

Цяпер у клубе актыўна ідзе селекцыйная праца, вядуцца перамовы з патэнцыяльнымі кандыдатамі, якія ўвойдуць у склад смаргонскай каманды.

Першы таварыскі матч ФК «Смаргонь» згуляе 8 лютага на выездзе ў Гродне супраць дублёраў «Нёмана».