Фота minobl.mchs.gov.by.

26 студзеня ў Маладзечне прайшоў адкрыты хакейны турнір да Дню выратавальніка Рэспублікі Беларусь.

У турніры прынялі ўдзел лепшыя хакейныя дружыны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях: ХК “Red Fire” МНС Беларусі, ХК “Рэгіён-Мінск” Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, зборная каманда Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС і намінальныя гаспадары турніру – аматарская хакейная каманда Маладзечна – “Маладзечна-3”.

У фінальным паядынку турніру сышліся каманды Мінскага і Гродзенскага абласных упраўленняў МНС. Мінскае абласное ўпраўленне выйграла сапернікаў 1:0.

Лепшым бамбардзірам турніру стаў нападаючы ХК “Red Fire” Андрэй Ганчароў, лепшым абаронцам – Вадзім Кашанкоў, які прадстаўляе Мінскую вобласць і лепшым брамнікам – галкіпер гродзенцаў Андрэй Кароль.