Фота avtovzglyad.ru.

21 снежня мінулага года каля 20.30, невядомы кіроўца, кіруючы аўтамабілем «Крайслер Ваяджэр», рухаючыся па першым кіламетры аўтадарогі «Радашкавічы – Гранічы» ў напрамку Радашковічаў, пры закругленні дарогі налева не справіўся з кіраваннем.

У выніку ён з’ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе наехаў на дрэва. Пасажыры, якія былі ў аўтамабілі атрымалі цялесныя пашкоджанні.

З матэрыялаў праверкі вынікае, што на месцы здарэння спыняліся староннія людзі, якія дапамагалі пацярпелым. Просьба сведак і відавочцаў звярнуцца у аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Тамары Дудко, 1 – 18 або па тэлефонах (8 0176) 74-53-40, 74-53-43 альбо 102.