1 лютага этнаграфічыны клуб «Кола» адзначае сваё 4-годдзе.

– На свята мы чакаем усіх, для каго «Кола» – гэта не напой, а наш клуб, – кажуць арганізатары.

Усіх ахвотных запрашаюць 1 лютага ў 17.30 у Цэнтралізаваную клубную сістэму па адрасе: Маладзечна, вуліца Лібава-Роменская, 71.

Уваход вольны. Але з сабой абавязкова мець зменны абутак.

На імпрэзе раскажуць пра лепшыя моманты працы клуба ў 2019 годзе. А таксама будуць танцы. У гасцях – полацкі фальклорны гурт «Варган».

Падарункі вітаюцца.