Гандлёвы гарадок «Лябяжы» ў бліжэйшыя дні апынецца на новым месцы ў вёсцы Табары. Аднак частка рынку застанецца ў Ждановічах, піша tut.by.

Ад 28 студзеня рынак-барахолка «Поле цудаў» працуе на новым месцы, ён пераехаў трохі наперад і зараз знаходзіцца на былой аўтастаянцы насупраць будгіпермаркета Mile — паблізу ад канцавога прыпынку «ГД Ждановічы».

Колькасць гандлёвых месцаў на пляцоўцы пад блышыны рынак павялічылі ад 229 да 272, столікі для прадаўцоў ужо расставілі.

У доўгатэрміновай перспектыве «Поле цудаў» таксама пераедзе ў Табары, але гэта здарыцца, толькі калі пачнецца рэканструкцыя вуліцы Ціміразева.

Праз некалькі дзён чакаецца пераезд ўсяго гандлёвага гарадка «Лябяжы» у вёску Табары, што за восем кіламетраў ад МКАД.

Землі рынку «Лябяжы» аддадзеныя пад жылую забудову. Гэты ўчастак на 16,3 га за 20 мільёнаў рублёў выкупіла кампанія ТАА «Сетко Інтэрнэшнл». Яе ўладальнікамі выявіліся брат заснавальніка BNK Holding, а таксама адзін з заснавальнікаў гэтай кампаніі.

BNK Holding – буйны інвестар у нерухомасць Мінска, кампанія пабудавала бізнэс-цэнтры Galileo, Rubin Plaza, SilverTower.

• Текст доступен на языке: Русский