Фота 015.by.

Увечары 25 студзеня з бальніцы патэлефанавалі ў Вілейскі РАУС і паведамілі, што да іх паступіў мужчына з крымінальным раненнем.

Следча-аператыўная група пачала мерапрыемствы. Высветлілі, што ўдзень паміж жыхарамі вёскі Клоўсі, 33-гадовым і 58-гадовым, здарыўся канфлікт. Падазраюць, што 58-гадовы мужчына сунуў нажом у жывот маладзейшаму аднавяскоўцу. Падазраванага затрымалі.

Узбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Свядомае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў». Пацярпелы – кантактны. Следчыя працягваюць працаваць з ім і іншымі ўдзельнікамі здарэння.

• Текст доступен на языке: Русский