Праграму сямейнага капіталу ў Беларусі працягнулі да 2024 года і адначасова пашырылі спіс тавараў і паслуг, на якія гэтыя грошы можна выдаткаваць датэрмінова. Сярод іх – медыцынскія паслугі, адукацыя і паляпшэнне жыллёвых умоў. У сувязі з гэтым Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва зацвердзіў новую інструкцыю аб тым, на што менавіта можна датэрмінова выкарыстоўваць сямейны капітал і як гэта зрабіць, піша tut.by.
Згодна з дакументам, сямейны капітал можна выкарыстоўваць датэрмінова незалежна ад даты яго прызначэння цалкам або па часткамі на наступныя мэты:
- будаўніцтва (рэканструкцыя) жылога памяшкання ў складзе арганізацыі забудоўшчыкаў;
- будаўніцтва (рэканструкцыя) жылога памяшкання на падставе дагавора стварэння аб’екта долевага будаўніцтва;
- будаўніцтва (рэканструкцыя) аднакватэрнага жылога дома, кватэры ў блакіраваным жылым доме гаспадарчым альбо падрадным спосабам;
- набыццё жылога памяшкання, у тым ліку жылога памяшкання, будаўніцтва якога ажыццяўлялася па дзяржаўнаму заказу;
- пагашэнне запазычанасці па крэдыту, у тым ліку ільготным, прадстаўленаму на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання, і выплату працэнтаў за карыстанне ім.
Пасля таго як дзіцяці, пасля з’яўлення якога быў прызначаны сямейны капітал, споўніцца 18 гадоў, гэтыя грошы акрамя вышэйпералічаных мэтаў таксама можна будзе выкарыстоўваць на:
- капітальны рамонт і рэканструкцыю жылога памяшкання, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў;
- пагашэнне запазычанасці па крэдыту, у тым ліку ільготным, прадстаўленаму на капітальны рамонт жылога памяшкання, і выплату працэнтаў за карыстанне ім;
- пагашэнне пазыкі, прадастаўленага арганізацыяй на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання, і выплату працэнтаў за карыстанне ім.
Сямейны капітал можна выкарыстоўваць толькі ў безнаяўнай форме. Каб зрабіць гэта датэрмінова, трэба звярнуцца ў падраздзяленне Беларусбанка, у якім ажыццяўляюцца аперацыі па дэпазітах сямейнага капіталу з заявай аб датэрміновым распараджэнні капіталам і адпаведнымі дакументамі. Пасля гэтага банк пералічыць сямейны капітал на рахункі адпаведных юрыдычных або фізічных асоб, у тым ліку ІП.
Па суме, якая выдаткоўваецца з сямейнага капіталу, ёсць абмежаванні. Яна не можа перавышаць суму, якая неабходная паводле прадстаўленых дакументах (напрыклад, рэшткавы кошт будаўніцтва, кошт капітальнага рамонту, рэшткавую запазычанасць па крэдыту і гэтак далей).
• Текст доступен на языке: Русский