Фота навучэнцаў.

Абвешчаны новы конкурс на атрыманне стыпендый для навучэнцаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны ва ўзросце 16-17 год, якія жадаюць паглыбіць свае веды аб Еўропе і Еўрапейскім саюзе.

Заяўкі прымаюцца да 14 сакавіка 2020 года.

Стыпендыяльная праграма фінансуецца ЕС. Стыпендыі атрымаюць 35 найбольш паспяховых навучэнцаў з шасці краін, якія па завяршэнні навучання атрымаюць міжнародна прызнаны дыплом Міжнароднага бакалаўра (IB) з акцэнтам на еўрапейскія даследаванні. Праграма Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства рэалізуецца ў Новай школе, Тбілісі, Грузія.

Курс навучання разлічаны на два гады, пачынаючы з акадэмічнага года 2020-2021.

Гэтая ўнікальная праграма спалучае перадавы акадэмічны досвед праграм IB са спецыялізаваным выкладаннем, натхнёным еўрапейскай школьнай сістэмай. Абраныя студэнты будуць наведваць заняткі ў шматмоўным і шматкультурным асяроддзі, пашыраць свае веды пра Еўропу і Еўрапейскі саюз, паглыбляць веданне еўрапейскіх моў, літаратуры і гісторыі. Студэнты змогуць удзельнічаць у насычанай пазакласнай праграме, а таксама прымаць удзел у канферэнцыях высокага ўзроўню па пытаннях ЕС. Па сканчэнні праграмы студэнты атрымаюць міжнародны дыплом бакалаўра (IB) ў галіне еўрапейскіх даследаванняў.

Еўрапейская школа Усходняга партнёрства была створана ў рамках намаганняў ЕС і яго краін-партнёраў па ўмацаванні адукацыйных магчымасцей і міжрэгіянальных абменаў для моладзі ў Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне.

Для ўдзелу ў конкурсе зацікаўленыя навучэнцы мусяць падаць заяўкі да  14 сакавіка 2020 года, 12:00 (поўдзень, UTC +4:00) праз сайт www.eapeuropeanschool.eu. Працэс адбору будзе ўключаць пісьмовыя тэсты і сумоўе для загадзя адабраных кандыдатаў. Спіс стыпендыятаў на 2020-2021 навучальны год будзе абвешчаны ў другой палове траўня 2020 года.

Па ўсіх пытаннях просім звяртацца па электронным адрасе euscholarship@eapeuropeanschool.eu або па тэлефоне: + 995 32 225 70 06 (стацыянарны тэлефон).

Дадатковая інфармацыя па спасылцы.

• Текст доступен на языке: Русский