Фота knews.by.

У мінулым годзе 109 жыхароў Вілейскага раёна сталі донарамі, паведамляе Вілейкі райвыканкам.

– Пераход да 2020 года на сістэму рэгулярнага бязвыплатнага донарства быў ініцыяваны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, – распавядае доктар кабінета трансфузіялагічнай дапамогі Вілейскай ЦРБ Вікторыя Сямянковіч. – Упершыню ў Беларусі Дзень бязвыплатнага донара быў арганізаваны ў Вілейцы на станцыі пералівання крыві. Важная дата – 13 кастрычніка 1957 году – стала пачаткам патрэбнай грамадству традыцыі, а донарства з часам стаў масавым.

Вілейская цэнтральная раённая бальніца прымае актыўны ўдзел у бязвыплатным донарстве.

Як распавяла Вікторыя Сямянковіч, у 2017 годзе донарамі крыві сталі 85 жыхароў Вілейшчыны, у 2018-м – 119 чалавек, у 2019-м – 119.