Фота habr.com.

Пра гэта расказалі ў інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС.

Учора, 27 студзеня, каля 15.20 у Вілейскі РАНС патэлефанавалі з прыёмнага пакоя Вілейскай ЦРБ. Выратавальнікам паведамілі, што каля дома ў Вілейскім раёне знайшлі труп жанчыны.

Работнікі РАНС выехалі на месца здарэння. Тут убачылі труп жанчыны, адзенне на якой было абгарэлым. Стала вядома, што памерлая – гаспадыня дома, 83-гадовая пенсіянерка.

Выратавальнікі агледзелі дом. Слядоў гарэння ў ім не знайшлі.

На месцы разам з выратавальнікамі працавалі следчыя. Прычына здарэння пакуль невядомая. Цяпер спецыялісты РАНС яшчэ працуюць на месцы. Магчыма, будуць падрабязнасці.

• Текст доступен на языке: Русский