Фота anna-news.info.

Жанчыну затрымалі ўчора, 28 студзеня, каля сямі вечара. 

Гэта жыхарка Вілейкі. Яна разведзеная, працуе ў Мінску.

– За інтымныя паслугі жанчына брала ад 30 рублёў. Кліентаў шукала па сацсетках. Сустракаліся не ў яе дома, а ў месцы, якое абіраў кліент, – расказаў карэспандэнту оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Вілейскага РАУС Вадзім Бурак.

Па яго словах, на жанчыну склалі адміністрацыйны пратакол і адпусцілі. Матэрыялы перадалі ў суд.

Як адзначыў Вадзім Бурак, гэты выпадак – першы ў Вілейцы сёлета. Летась зафіксавалі тры выпадкі.

 

• Текст доступен на языке: Русский