Маладзечанская міліцыя шукае мужчыну. Ён хуліганіў на тэрыторыі стадыёна каледжа

Супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС шукаюць грамадзяніна, які падазраецца ў здзяйсненні хуліганскіх дзеянняў на тэрыторыі стадыёна Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа.

Аб супрацьпраўных дзеяннях на лінію 102 паведамілі 27 студзеня навучэнцы каледжа. Званок у аператыўна-дзяжурную частку паступіў каля 13 гадзін 30 хвілін.

Маладзечанскі РАУС просіць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй аб намаляваным на фота і відэа мужчыну, паведаміць пра гэта па тэлефоне 8 (029) 769-43-68, 8 (029) 140-83-32, у аператыўна-дзяжурную службу РАУС 8 (0176) 77-16-56, 102 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі. Ананімнасць і прыватнасць гарантаваная.