27 снежня маладзечанскія выратавальнікі выязджалі на выклік у вёску Загорцы Радашкавіцкага сельавета. Каля 17.40 аператар хуткай дапамогі паведаміў ім, што па гэтым адрасе патрэбная дапамога пацярпеламу з апёкамі.

Па прыбыцці першых падраздзяленняў да месца выкліку гарэння дома не было. Высветлелі, што ў гэты дзень сястра гаспадара дома не змагла яму датэлефанавацца.

Пасля гэтага жанчына патэлефанавала суседу з просьбай паглядзець, што здарылася з братам, чаму не адказвае на званкі. Калі сусед прыйшоў у дом, то ўбачыў у пакоі задымленне. На ложку, які тлеў, спаў гаспадар.

Сусед выкінуў на вуліцу пасцель і выклікаў хуткую дапамогу. Медык спрабавалі дапамагчы пацярпеламу. Але ад атрыманых тэрмічных апёкаў ног, пахвіны, рук 1-4 ступені (60%) іатручвання прадуктамі гарэння ў 19.28 работнікі рэанімабіля канстатавалі смерць  гаспадара дома.

Прычына пажару высвятляюць. Магчыма, мела месца неасцярожнасць пры курэнні, паведамляе інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС Валянціна Сопат. Апавяшчальніка ў доме не было.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі.. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. У выпадку пажару і іншыхнадзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Валянцінай Сопат.

• Текст доступен на языке: Русский