Новы начальнк Вілейска РАУС Аляксандр Бяндасаў. Фота забяспечанае Мікалаем Мягковым.

Загадам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 23 студзеня 2020 падпалкоўніка міліцыі  Аляксандра Бяндасава прызначылі на пасаду начальніка аддзела ўнутраных спраў Вілейскага райвыканкама.

Аляксандр Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінскім раёне. Мае вышэйшую адукацыю: у 2000 годзе скончыў Магілёўскую школу міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь, у 2011 годзе – Акадэмію МУС.

Ад 2000 па 2009 год служыў на пасадах оперупаўнаважанага і старэйшага оперупаўнаважанага аддзела крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Мінскага райвыканкама.

Ад 2009 па 2011 год – старшы оперупаўнаважаны аддзела па раскрыцці маёмасных злачынстваў упраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама.

Ад 2011 па 2017 год – намеснік начальніка, затым начальнік аддзела крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага райвыканкама.

Ад 2017 па 2020 год – намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама.

Са студзеня 2020 – начальнік аддзела ўнутраных спраў Вілейскага райвыканкама.

Мае медаль «За бездакорную службу» трэцяй ступені (2018 год).

Пра гэта расказаў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

Нагадаем, што былога начальніка Вілейскага РАУС Аляксанадра Каратыша 30 снежня перавялі для далейшай службы ў РАУС у Стоўбцы.

 

• Текст доступен на языке: Русский