Фота ria.ru.

27 студзеня пракуратура накіравала ў суд матэрыялы па абвінавачванні жыхара Вілейкі ў набыцці і захоўванні наркотыкаў.

Намеснік пракурора Вілейскага раёна Андрэй Жукоўскі расказаў карэспандэнту, што фігуранта затрымалі летась у кастрычніку за тое, што ён быў нецвярозым у грамадскім месцы.

Калі ў міліцыі яму сказалі дастаць усё з кішэняў, мужчына дастаў карабок ад запалак, высыпаў парашок у рот з яго ў рот і з’еў.

Спацыялісты правялі экспертызу парашка, рассыпанага на падлогу, і таго, што застаўся ў карабку. Аказалася, што гэта марыхуана.

У 2016 годзе мужчына ўжо быў асуджаны за наркотыкі па частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэксу. У верасні 2019 года выйшаў з турмы па амністыі.