У пенсіянеркі скралі чатыры слоікі сала. Пра гэта паведамляе psl.by са спасылкай на валожынскую міліцыю.
Пенсіянерка з Забрэззя мела ў запасе чатыры трохлітровыя слоікі салёнага сала. Аднак спажыў прыгатаваны прадукт няпрошаны госць. Жанчына выявіла прапажу і тут жа патэлефанавала ў міліцыю.
У ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў быў затрыманы мужчына, жывёлавод ААТ “Лоск”, які абгрунтавана падазраецца ва ўчыненым крадзяжы.
Ён збіў прабой на дзвярах у склеп, незаконна пранік і забраў сала.
Нанесены ўрон гаспадыня ацаніла ў 100 рублёў.
Злодзей ужо меў сутычкі з законам і быў судзімы. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.