Фота з архіва РГ.

Надвор’е на апошнія дні студзеня і на першыя дні лютага, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.

31 студзеня будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж), на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы ад -4 да +2, днём будзе +1-7.

У суботу, 1 лютага, у асноўным дождж, ноччу ад -2 да +5, удзень — ад +2 на ўсходзе да +9 на захадзе краіны.

У нядзелю, 2 лютага, ноччу чакаецца +1-8, днём — +3-9.

У панядзелак, 3 лютага, захаваецца анамальна цёплае надвор’е. Згодна з папярэднім прагнозам, у сярэдзіне наступнага тыдня падмарозіць.