Колькасць заражаных і памерлых ад каранавіруса вырасла за суткі.

Па апошніх дадзеных учора першы выпадак каранавіруса зарэгістравалі ў Фінляндыі. Заражаны адзін чалавек.

На 9 гадзін вечара 29 студзеня: заражаны 7783 чалавека, 170 памерлі і 133 паправіліся.

***

Агенцтва Reuters паведамляе, што ў чацвер кітайская антыкарупцыйная служба заявіла, што сурова пакарае чыноўнікаў, якія аслабяць сваю працу ў барацьбе з новым вірусам.

Цэнтральная камісія па праверцы дысцыпліны (CCDI) заявіла на сваім вэб-сайце, што любы, хто не выконвае эфектыўна ўказанні Прэзідэнта Сі Цзіньпіна па барацьбе з вірусам, будзе пакараны. CCDI таксама заявіла, што пакарае тых, хто закінуў сваі абавязкі і няправільна выкарыстоўвае сродкі і матэрыялы для выратавання.

Фота Athit Perawongmetha/Reuters.

У якіх краінах ёсць выпадкі каранавіруса?

  • Мацерыковы Кітай: 7678
  • Тайланд: 14
  • Японія: 11
  • Ганконг: 10
  • Сінгапур: 10
  • Тайвань: 8
  • Аўстралія: 7
  • Макао: 7
  • Малайзія: 7
  • Францыя: 5
  • ЗША: 5
  • Германія: 4
  • Паўднёвая Карэя: 4
  • Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: 4
  • Канада: 3
  • В’етнам: 2
  • Камбоджа: 1
  • Фінляндыя: 1
  • Непал: 1
  • Шры-Ланка: 1