Ілюстрацынае фота bobrlife.by.

Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна 31 студзеня 2020 праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «У новы год па «Добрай дарозе!».

Супрацоўнікі ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі правядуць тлумачальнуюпрацу сярод насельніцтва, у працоўных калектывах, установах адукацыі, АЗС па тлумачэнні прычын і ўмоў здзяйснення ДТЗ і рэкамендацый па бяспечных паводзінах на вуліцах і дарогах, абавязковага выкарыстання флікераў у цёмны час сутак і выкананні ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху ПДР.

Ад пачатку года на тэрыторыі Маладзечанскага раёна зарэгістравалі шэсць дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх шэсць чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Асноўнымі прычынамі ДТЗ сталі наступныя найбольш распаўсюджаныя парушэнні Правілаў дарожнага руху:

  • перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху;
  • парушэнне ПДР пешаходамі;
  • парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў;
  • выезд на паласу сустрэчнага руху;
  • парушэнне правілаў манеўравання
  • без права кіравання
  • кіраванне МС кіроўцамі ў нецвярозым стане